Асабліва каларытныя гэтыя мясціны ўвосень.
З надыходам залатой восені ў турыстычную жамчужыну Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (Паўночна-Заходні Кітай) — старажытны горад Кашгар — штодня прыбывае ўсё больш турыстаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У 2010 годзе быў запушчаны праект рэканструкцыі старажытнага горада коштам звыш 7 млрд юаняў (каля мільярда долараў). Такім чынам, жыхары Кашгара атрымалі доступ да выгод сучаснай цывілізацыі і адначасова змаглі захаваць традыцыйны жыццёвы ўклад. У створанай турыстычнай зоне адкрыліся шматлікія гасцявыя дамы, мастацкія майстэрні і рэстараны мясцовай кухні. Гасцей тут заўжды шмат.</p>
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya