Стратэгію барацьбы з карупцыяй на 2021-2030 гады плануюць прыняць у Беларусі, паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на аддзел інфармацыі Генеральнай пракуратуры.
Праект мадэлі нацыянальнай стратэгіі быў разгледжана на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Канцэптуальныя асновы стратэгіі барацьбы з карупцыяй».
Сістэмны кансалідуючы прававы дакумент накіраваны на фарміраванне эфектыўнай дзяржаўнай палітыкі ў названай сферы.<
Удзельнікі канферэнцыі станоўча ацанілі распрацаваны НПЦ Генпракуратуры праект і рэкамендавалі накіраваць яго ў сакратарыят рэспубліканскай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй для наступнага ўзгаднення, грамадскага абмеркавання і прыняцця.
Таксама прэзентаваны падручнік «Супрацьдзеянне карупцыі», падрыхтаваны аўтарскім калектывам з працаўнікоў НПЦ і Генпракуратуры Беларусі, а таксама выкладчыкаў ВНУ. Гэта першы ў краіне падручнік па гэтай дысцыпліне. Яго асаблівасць у тым, што акрамя тэарэтычнага матэрыялу прыведзены прыклады з правапрымяняльнай практыкі пракуратуры.
Дырэктар НПЦ Генпракуратуры Беларусі Васіль Марчук адзначыў: самарэгуляванне кожнай арганізацыі для адпаведнасці антыкарупцыйным патрабаванням — аснова прафілактыкі карупцыі. У гэтай сувязі перспектыўны такі новы напрамак, як антыкарупцыйны комплаенс-менеджмент.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/strategiju-borby-s-korruptsiej-na-2021-2030-gody-planirujut-prinjat-v-belarusi-409060-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/generalnaya-prakuratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/karupcyya