Аўтапрабег «За Беларусь!» збярэ сёння жыхароў Дубровенскага раёна, паведаміла БЕЛТА [1] намеснік старшыні райвыканкама Святлана Рыжанская.
Насычаная праграма дня пачнецца ў 13.00 з адкрытага дыялогу з моладдзю «Камсамол: Учора. Сёння. Заўтра», прысвечанага 100-годдзю ВЛКСМ. Удзельнікамі мерапрыемства стане працоўная моладзь раёна, якая прадстаўляе розныя галіны народнай гаспадаркі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць, сацыяльную сферу. Надзённыя пытанні і актуальную інфармацыю абмяркуюць з імі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады і ветэранскай арганізацыі.
Далей у падтрымку дзеючага палітычнага курсу краіны адбудзецца аўтапрабег «За Беларусь!», Удзел у якім прымуць аўтамабілісты і байкеры. Маршрут працягласцю каля 80 км пройдзе па месцах баявой славы і воінскіх пахаванняў раёна. Памяць абаронцаў Айчыны і загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны мірных жыхароў ўдзельнікі прабегу ўшануюць на вайсковым пахаванні Тэолін, ля помніка «Журботная маці», у мемарыяльным комплексе «Рыленкі». Апошняй кропкай маршруту стане месца гібелі 19-гадовага салдата Вялікай Айчыннай вайны Юрыя Смірнова ў вёсцы Шалашына.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/avtoprobeg-za-belarus-projdet-v-dubrovenskom-rajone-408792-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dubrovenski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/autaprabeg