Сталічныя ўстановы аховы здароўя і аптэкі гатовыя да магчымай другой хвалі COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя [1].
У любой аптэцы можна набыць ахоўныя маскі і дэзінфікуючыя сродкі. У грамадскіх месцах устаноўлены дазатары з антысептыкамі, а на падлозе нанесеная спецыяльная разметка, якая нагадвае аб захаванні неабходнай дыстанцыі.
Палепшылася і тэхнічнае абсталяванне медустаноў у кожным раёне Мінска. Там з'явіліся новыя сучасныя апараты камп’ютарнай тамаграфіі.
Як заявіў галоўны ўрача 1-й гарадской бальніцы Дзмітрый Шаўцоў, «на складзе знаходзіцца «незгаральны» запас сродкаў індывідуальнай абароны. Гэта спецыяльныя касцюмы для працы супрацоўнікаў, рэспіратары 2-га і 3-га класа, аднаразовыя халаты, капялюшыкі, пальчаткі, дэзінфекуючыя сродкі».
Прэв’ю: bsmpgrodno.by
Спасылкі
[1] https://t.me/minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus