Беларусь прыняла захады ў адказ на санкцыі з боку Літвы, Латвіі і Эстоніі, паведаміў БЕЛТА [1] начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
У размешчанай на сайце МЗС заяве [2] Анатоля Глаза датычна сустрэчы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскі было адзначана, што балтыйскія суседзі пашырылі санкцыйныя спісы па Беларусі.
«Што ж, з сённяшняга дня, як і абяцалі, мы таксама ўводзім ў дзеянне ў адказ сіметрычныя абмежавальныя меры па кожнай з гэтых краін. Мы казалі, што гэта спіраль, запушчаная з падачы асобных літоўскіх кіраўнікоў. Будзем адказваць і далей, але ніколі не будзем ініцыяваць падобныя крокі», - сказаў прадстаўнік МЗС.
Ён растлумачыў, што беларускі бок склаў свае санкцыйныя спісы па Літве, Латвіі і Эстоніі. У іх ўнеслі прыкладна па 100 чыноўнікаў з кожнай краіны, ім цяпер забаронены ўезд у Беларусь.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/belarus-prinjala-otvetnye-mery-na-sanktsii-stran-baltii-408732-2020/
[2] https://mfa.gov.by/press/news_mfa/dfa3ecd2737ee933.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/mzs