Цырымонія падпісання пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж урадам Беларусі і выканаўчымі органамі ўлады суб'ектаў Расіі адбылася сёння ў час пленарнага пасяджэння VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА [1].
У прыватнасці, падпісаны пагадненні паміж урадамі Беларусі і Башкартастана, Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі, Рэспублікі Комі, Самарскай вобласці, Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі і Адміністрацыяй Курскай вобласці аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльна-культурнай сферах.
Акрамя таго, падпісаны план мерапрыемстваў на 2020-2021 гады па рэалізацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Стаўрапольскага края Расіі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/mezhdu-pravitelstvom-belarusi-i-regionami-rossii-podpisano-sem-soglashenij-o-sotrudnichestve-408706-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya