Украіна адмяніла забарону на ўезд для замежнікаў з 28 верасня. Пра гэта паведаміў [1] Укрінфарм прадстаўнік Дзяржаўнай пагранічнай службы Андрэй Дземчанка.
«Мы кіруемся тымі нормамі, якія ўстанаўлівае ўрад. Мы дакладна памятаем, што з сакавіка дзейнічалі розныя абмежаванні на мяжы, звязаныя з недапушчэннем распаўсюджвання каранавіруса на тэрыторыі Украіны. З 27 жніўня і па 28 верасня фактычна дзейнічала забарона на ўезд замежнікам, толькі былі дакладна вызначаны катэгорыі замежных грамадзян, якія маглі патрапіць на тэрыторыю нашай краіны. Гэтай ноччу, з 00:00 гадзін, дадзеная норма спыніла дзейнічаць», - сказаў ён.
Як паведамлялася, Кабінет Міністраў прыняў рашэнне забараніць уезд замежнікаў ва Украіну з 00:00 гадзін 28 жніўня 2020 года.
Прэв’ю: ukrinform.ru
Спасылкі
[1] https://www.ukrinform.ru/rubric-society/3107673-ukraina-razresila-vezd-dla-inostrancev.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[3] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[4] https://zviazda.by/be/tags/pagranichnaya-sluzhba