У Беларусі ў бягучым годзе, як чакаецца, збяруць 1 млн т зерня кукурузы, заявіў [1] намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін 27 верасня ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
«Планавалася першапачаткова, што будзе каля 1,5 млн т кукурузы на зерне. Але ўмовы надвор’я не далі магчымасці развіцца зерню кукурузы ў такім аб’ёме, як мы разлічвалі», — сказаў Аляксандр Субоцін. – Як мінімум 1 млн т будзе».
У Беларусі ўжо намалацілі больш за 8,1 млн т збожжа.
Прэв’ю: crispy.news
Спасылкі
[1] https://www.tvr.by/news/obshchestvo/vitse_premer_aleksandr_subbotin_podvel_itogi_uborochnoy_kampanii/?sphrase_id=1803115
[2] https://zviazda.by/be/tags/zerne
[3] https://zviazda.by/be/tags/zbozhzha
[4] https://zviazda.by/be/tags/kukuruza