Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Субоцін распавёў пра перспектывы змены кошту на грэчку і цукар айчыннай вытворчасці ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Па словах віцэ-прэм’ера, сабекошт беларускай грачанай крупы супастаўны з прадукцыяй у Расіі і Украіне, таму айчынны прадукт можна лічыць канкурэнтаздольным.
— Што тычыцца экспарту, не дзеля таго мы павялічвалі (пасяўныя плошчы пад грэчку. — Заўвага рэд.), каб вывозіць. Калі ў нас будзе лішак і будзе патрэба, мы, вядома, вывезем, але ў першую чаргу сеялі такая колькасць, каб забяспечыць нас саміх, — растлумачыў Аляксандр Субоцін.
На бягучы момант ўборка грэчкі яшчэ не завершана, аднак ужо намалочана звыш 28 тыс. т, адзначыў віцэ-прэм’ер.
Намеснік прэм’ер-міністра таксама расказаў, што сусветная цана на цукар у апошні час стала павышацца, аднак на ўнутраным беларускім рынку дзейнічае пастанова Савета Міністраў па рэгуляванні цэны на гэты прадукт. Дакумент дзейнічае да канца 2020 года.
— Таму нашы людзі могуць быць спакойныя: увосень цукар не падаражэе. Патрэба нашага рынку будзе запаўняцца айчынным цукрам, — падкрэсліў А. Субоцін.
Прэв’ю з адкрытых крыніц
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/vicze-premer-rasskazal-vyrastet-li-osenyu-czena-na-sahar-v-belarusi/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-subocin
[3] https://zviazda.by/be/tags/kosht
[4] https://zviazda.by/be/tags/cukar
[5] https://zviazda.by/be/tags/grechka