У Капыльскім раёне ў выніку сутыкнення двух легкавых аўтамабіляў загінулі абодва кіроўцы і пасажыр, яшчэ двое пасажыраў шпіталізаваныя, паведаміла [1] ў Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
Аварыя адбылася ў Капыльскім раёне 27 верасня прыкладна ў 16.00. 36-гадовы жыхар Брэста за рулём «Міцубісі» не справіўся з кіраваннем. Мужчына выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «Аўдзі», якім кіраваў 38-гадовы жыхар Клецкага раёна.
Загінулі абодва вадзіцелі і пасажыр «Аўдзі».
Яшчэ двое пасажыраў абодвух аўто з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.
Спасылкі
[1] https://telegra.ph/Obzor-GAI-26-27-sentyabrya-09-27
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[5] https://zviazda.by/be/tags/kapylski-rayon