Увечары 25 верасня ў пункце пропуску Макраны ў мікрааўтобусе, які накiроўваўся ва Украіну, памежнікі выявілі грашовыя купюры, манеты, кнігі і паштовыя маркі 19-20 стагоддзяў, паведамілі [1] ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Жыхар суседняй краіны паспрабаваў правезці меркаваныя гісторыка-культурныя каштоўнасці ў запячатаных поліэтыленавых канвертах сярод каробак з асабістымі рэчамі.
Брэсцкія памежнікі канфіскавалі больш за 70 найменняў прадметаў і перадалі іх супрацоўнікам мытні для правядзення экспертызы.
Фота: gpk.gov.by
Спасылкі
[1] https://gpk.gov.by/news/gpk/77211/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-pagranichny-kamitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/kantrabanda
[4] https://zviazda.by/be/tags/rarytet