Па меншай меры 11 чалавек сталі ахвярамі нападу невядомых, які адбыўся ў цэнтральнай частцы Мексікі. Пра гэта ў нядзелю паведаміла газета Milenio, цытуе [1]выданне ТАСС.
Паводле яе даных, інцыдэнт адбыўся ў нядзелю раніцай у муніцыпалітэце Хараль-дэль-Прагрэса. Група з шасці чалавек здзейсніла напад на начны клуб. У выніку страляніны чатыры жанчыны і сем мужчын загінулі.
Улады пачалі расследаванне інцыдэнту.
Прэв’ю: ukrinform.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/9564801
[2] https://zviazda.by/be/tags/meksika
[3] https://zviazda.by/be/tags/stralyanina
[4] https://zviazda.by/be/tags/ahvyary