Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 39 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА [1].
У Брэсцкай вобласці наведваць лясы забаронена ў Баранавіцкім, Бярозаўскім, Брэсцкім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Маларыцкім, Пінскім раёнах. У Гомельскай вобласці забарона ўведзена ў Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Жлобінскім, Калінкавіцкім, Лельчыцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім раёнах. Абмежаванні дзейнічаюць у Акцябрскім і Жыткавіцкім раёнах.
Што тычыцца Мінскай вобласці, наведванне лясоў абмежаванае ў 13 раёнах: Вілейскім, Маладзечанскім, Валожынскім, Мінскім, Смалявіцкім, Уздзенскім, Крупскім, Бярэзінскім, Слуцкім, Старадарожскім, Любанскім, Стаўбцоўскім і Салігорскім.
Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі становішча. Галоўная мэта забаронаў-забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана Інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне без прычынення шкоды цягне, згодна з арт. 15.29 КаАП, папярэджанне або штраф да 25 базавых велічынь (1 БВ — Br27).
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/zaprety-i-ogranichenija-na-poseschenie-lesov-dejstvujut-v-39-rajonah-belarusi-408419-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zabarona-na-navedvanne-lyasou