Больш за 50 чалавек пацярпелі ў выніку абвальвання пераходу на прадпрыемстве ў Ступіне. Пра гэта ТАСС [1] у нядзелю паведамілі ў прэс-службе ГУ МНС Расіі па Маскоўскай вобласці.
«Па стане на 13:00 па маскоўскім часе, пацярпеў 51 чалавек. Усе знаходзяцца ў розных бальніцах. Некаторыя з іх звярнуліся да медыкаў самастойна», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Раней паведамлялася, што пры абвальванні надземнага пешаходнага пераходу пацярпелі 39 чалавек, з іх 18 у цяжкім стане, загінулых няма. Пацярпелыя дастаўленыя ў медыцынскія ўстановы.
У ведамстве таксама паведамлялі, што для аказання псіхалагічнай дапамогі пацярпелым і іх сваякам да месца надзвычайнага здарэння былі накіраваныя псіхолагі ГУ МНС Расіі па Маскоўскай вобласці. Усяго да ліквідацыі наступстваў здарэння прыцягнулі 68 чалавек і 25 адзінак тэхнікі.
У сваю чаргу крыніца ў праваахоўных органах удакладніла ТАСС, што ўсе пацярпелыя — грамадзяне Кыргызстана, у дваіх з іх ёсць грамадзянства РФ. Усе пацярпелыя з'яўляюцца работнікамі прадпрыемства. Па словах суразмоўцы агенцтва, пасля здарэння большасць работнікаў разбегліся, пазней яны сталі самастойна звяртацца за дапамогай у бальніцы.
Па дадзеных крыніцы ТАСС ў экстраных службах, працы па ліквідацыі наступстваў надзвычайнага здарэння на месцы абвальвання завершаныя.
Фота: МНС РФ
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/9561147
[2] https://zviazda.by/be/tags/stupina
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/abvalvanne