Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй...
Гэты верш Янкі Купалы ў выкананні царкоўнага хору прагучаў у мінскім храме Свяціцеля Кірылы Тураўскага. Так пачалася ўрачыстая сустрэча [4] з адноўленай праваслаўнай святыняй — напрыстольным крыжом [5] Тураўскай епархіі ХІІ-ХІІІ стагодзяў.
Прысутныя мелі магчымасць дэталёва разгледзець унікальны твор, пачуць расповед Патрыяршага Экзарха усея Беларусі, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна пра гісторыю аднаўлення гэтай святыні. Затым Тураўскі крыж быў урачыста перанесены у Мінскі Кафедральны сабор. Туды ў той жа час быў прывезены спіс яшчэ адной хрысціянскай святыні — Жыровіцкага абраза Маці Божай.
Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/religiya
[3] https://zviazda.by/be/kultura
[4] http://zviazda.by/be/news/20200924/1600926147-turauski-kryzh-budze-pradstauleny-u-minsku-26-verasnya
[5] http://www.zviazda.by/be/news/20200918/1600452187-turauski-kryzh-upershynyu-budze-pradstauleny-26-verasnya
[6] https://zviazda.by/be/tags/turauski-kryzh
[7] https://zviazda.by/be/tags/kryzh
[8] https://zviazda.by/be/tags/kiryla-turauski
[9] https://zviazda.by/be/tags/religiya