Незалежная ліга школ самбы ў Рыа-дэ-Жанейра адклала грандыёзнае шоу парадаў на нявызначаны тэрмін. Чарговае карнавальнае шэсце павінна было адбыцца ў лютым 2021 года. Пра гэта паведамляе выданне O Globo.
Арганізатары патлумачылі журналістам, што пайшлі на такі крок у сувязі з пандэміяй COVID-19 і немагчымасцю абараніць ад інфікавання як удзельнікаў, так і гасцей.
Зрэшты, яны адзначылі, што свята не адмяняецца, а толькі пераносяцца на іншы тэрмін. Аднак дата будзе залежаць ад вынаходкі вакцыны ад COVID-19.
Акрамя таго, адменяць, хутчэй за ўсё, і вулічныя карнавальныя вечарынкі ў 2022 годзе - пры ўмове разгортвання горшага сцэнарыя немагчымасці імунізацыі насельніцтва.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/braziliya
[2] https://zviazda.by/be/tags/karnaval
[3] https://zviazda.by/be/tags/rya-de-zhaneyra