Рух у Мінску на ўчастку пр. Партызанскага ад вул. Варвашэні да скрыжавання з МКАД будзе абмежаваны 26 і 27 верасня, паведамілі [1] агенцтву «Мінск-Навіны» ў МУС.
Так, па няцотным баку згаданага ўчастка рух абмяжуюць 26 верасня з 1:30 да 6:00, а па цотным — з 21:00 26 верасня да 6:00 27 верасня і з 21:00 27 верасня да 5:00 28 верасня.
У ДАІ просяць ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні маршруту і прыносяць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Прэв’ю: abw.by
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-vyhodnye-ogranichat-dvizhenie-po-partizanskomu-prospektu/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/dai
[4] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanne-ruhu