Аварыя адбылася ўвечары 23 верасня на пад’язной дарозе да санаторыя «Радон», гаворыцца [1] на старонцы ва УКантакце ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Каля вёскі Курпешы аўтамабіль «Хонда», якім кіраваў 26-гадовы вадзіцель, збіў веласіпедыста, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. 59-гадовы мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.
Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа.
Спасылкі
[1] https://vk.com/grodnogai
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[5] https://zviazda.by/be/tags/velasipedyst