Праваахоўнікі Першамайскага РУУС Мінска затрымалі 38-гадовага мужчыну, які пад выглядам супрацоўніка крамы вынес 12 упаковак філе сёмгі, паведамляецца [1] на сайце МУС.
Паводле інфармацыі аператыўнікаў, мінчанін у вячэрні час сутак зайшоў у адну са сталічных крам і выкраў тавар на суму каля 500 рублёў. Прыкінуўшыся мерчэндайзерам і надзеўшы адпаведны бейдж, мужчына ўзяў пустую скрынку і стаў складаць у яе філе сёмгі, пасля чаго выйшаў з крамы і схаваўся.
Устаноўлена, што выкрадзены тавар мінчанін прадаваў з машыны выпадковым мінакам па цане ніжэй рынкавай.
Як аказалася, мужчына сапраўды працаваў мерчэндайзерам, але толькі ў іншым супермаркеце, і, ведаючы ўсе асаблівасці дадзенай прафесіі, вырашыў трохі падзарабіць злачынным шляхам.
Вядома, што раней мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.
Дзеянням мужчыны будзе дадзена прававая ацэнка.
Прэв’ю: povar.ru
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/4274
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/krama
[4] https://zviazda.by/be/tags/syomga