Як паведамілі ў Следчым камітэце [1], удзень 23 верасня 51-гадовы машыніст-трактарыст, кіруючы пагрузчыкам, выконваў разгрузачныя работы на тэрыторыі прыватнай фермерскай гаспадаркі ў Шклоўскім раёне. Пры руху заднім ходам мужчына здзейсніў наезд на 29-гадовага слесара прадпрыемства, які ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.
Следчыя сумесна з супрацоўнікамі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы правялі агляд месца здарэння, для вывучэння канфіскавана дакументацыя арганізацыі.
Прызначана судова-медыцынская экспертыза пацярпелага, а таксама аўтатэхнічная экспертыза пагрузчыка.
У дачыненні да кіроўцы пагрузчыка заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/shklouski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne