Свята правялі ў аграгарадку Барсукі Докшыцкага раёна, што на Віцебшчыне.
Як растлумачыла карэспандэнту «Звязды» кіраўнік Барсукоўскага сельскага Дома культуры Алена Скумс, гэта мерапрыемства — адзін з брэндаў раёна. У кожнай аналагічнай установы ёсць «аўтарскі праект». А ў гэтым населеным пункце, які прыкладна за пяць кіламетраў ад райцэнтра, вырашылі назваць яго «Клёвае месца», бо мясцовае возера славіцца добрымі ўловамі.
Але такое свята — не спаборніцтва для рыбакоў з канцэртнай часткай «на закуску», а, можна сказаць, цэлы міні-фестываль. Яго правялі ўпершыню больш за пяць гадоў таму. І адразу феерычны фэст палюбіўся месцічам і гасцям, якія спецыяльна прыязджаюць па прыемныя эмоцыі ў глыбінку.
На мерапрыемстве было шмат цікавага. І яно традыцыйна спадабалася людзям розных узростаў. У прыватнасці, арганізавалі конкурсы дзіцячых калысак, аформленых у «водным стылі», рыбных страў, вызначэння, з якой рыбы зроблена юшка... Пераможцы атрымалі прызы.
Запомніцца надоўга і шыкоўная канцэртная праграма з удзелам самадзейных калектываў, а таксама пантаміма.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Фота дадзена арганізатарамі мерапрыемства
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[4] https://zviazda.by/be/tags/dokshycki-rayon
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[6] https://zviazda.by/be/tags/festyval