International Olympiad in Informatics, IOI - адны з найбольш прэстыжных інтэлектуальных спаборніцтваў вучняў па праграмаванні. Сёлета ў іх узялі ўдзел 343 навучэнцы з 87 краін свету. Алімпіяда праходзіла з 13 па 23 верасня з выкарыстаннем дыстанцыйных (інфармацыйна-камунікацыйных) тэхналогій. Яе арганізатарам выступіла Міністэрства адукацыі Рэспублікі Сінгапур.
Згодна з правіламі правядзення алімпіяды навучэнцы спаборнічаюць індывідуальна. Ад кожнай краіны можа быць прадстаўлена не больш за чатыры ўдзельніка. Алімпіяда праходзіць у два туры, у кожным з іх навучэнцы вырашаюць па тры задачы з выкарыстаннем некалькіх моў праграмавання. На выкананне задання адводзіцца па пяць гадзін у кожным туры.
Каманда Рэспублікі Беларусь складалася з чатырох удзельнікаў — пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Інфарматыка» 2019/2020 навучальнага года.
Па выніках удзелу ў міжнароднай алімпіядзе сярэбраны медаль заваяваў Андрэй Мішчанка (выпускнік сярэдняй школы № 13 г. Мазыра", выхаванец Цэнтра юных пажарных). Бронзавых узнагарод удастоены Яраслаў Барысаў (выпускнік гімназіі № 8 г. Віцебска ) і Павел Санкін (выпускнік Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта).
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: bezformata.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya