У Казахстане адмянілі смяротнае пакаранне. Раней у краіне дзейнічаў мараторый на яго, перадае Tengrinews.kz [1].
Паведамляецца, што Казахстан далучыўся да міжнароднага пратаколу аб адмене смяротнага пакарання, адпаведны дакумент падпісаў у штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый пастаянны прадстаўнік Казахстана пры ААН Кайрат Умараў.
Аб самім рашэнні заявіў раней кіраўнік Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у сваім выступе на агульнапалітычных спрэчках 75-й юбілейнай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Прымяненне смяротнага пакарання ў Казахстане было прыпынена увядзеннем адпаведнага мараторыя ў 2003 годзе.
Прэв’ю: seyminfo.ru
Спасылкі
[1] https://tengrinews.kz/kazakhstan_news/v-kazahstane-otmenili-smertnuyu-kazn-415047/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[3] https://zviazda.by/be/tags/smyarotnae-pakaranne