Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў жніўні склала Br1276,4, паведамілі БЕЛТА [1] ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У ліпені гэтага года яна складала Br1287,5.
У разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у жніўні дасягнула Br1766,2 (тэмп росту да жніўня мінулага года — 109,3%). У Мінскай вобласці сярэдняя зарплата склала Br1300,3 (105,3%), Гомельскай — Br1138,1 (107,8%), Брэсцкай — Br1097,3 (107,3%), Віцебскай — Br1083,9 (106,7% ), Гродзенскай — Br1101,8 (107,8%), Магілёўскай — Br1052,9 (106,4%).
У цэлым па краіне рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-жніўні ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года ўзрасла на 8,2%.
Прэв’ю: belmarket.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/srednjaja-zarplata-v-belarusi-v-avguste-sostavila-br12764-408100-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zarobki-i-taryfy