Падзяка Прэзідэнта Беларусі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу аб’яўлена васьмі работнікам прадпрыемстваў і мясцовых органаў улады. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА [1].
Узнагароды ўдастоены старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, галоўны аграном ААТ «Грыцкевічы» Іван Валетаў, трактарысты-машыністы агракамбіната «Холмеч» Іван Вырвіч і ААТ «Смалявічы-Сузон» Алег Гурыновіч, а таксама кіраўнікі наступных прадпрыемстваў: СУП «Палессе-Аграінвест» Міхаіл Капінскі, ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» Сяргей Любенкоў, ААТ «Булачная-кандытарская кампанія «Дамачай» Наталля Падлесная і ААТ «Бабулін гладыш» - кіруючая кампанія холдынгу» Магілёўская малочная кампанія «Бабулін гладыш» Генадзь Скітаў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/blagodarnost-prezidenta-objjavlena-rabotnikam-predprijatij-i-mestnyh-organov-vlasti-za-razvitie-apk-408088-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka