У мэтах павышэння ўзроўню транспартнага абслугоўвання насельніцтва Беларуская чыгунка з 27 верасня па 26 кастрычніка прызначыла новы цягнік, які па нядзелях і панядзелках звяжа тры абласныя цэнтры — Гомель, Магілёў і Віцебск.
Як паведамляе прэс-цэнтр магістралі, цягнік № 697/698 будзе адпраўляцца з Гомеля па нядзелях у 17.16 і прыбываць у Віцебск у 23.26. У адваротным кірунку з Віцебска цягнік адправіцца ўжо пасля апоўначы — у 1.00 панядзелка і ў 7.36 прыбудзе на станцыю Гомель. У шляху састаў зробіць прыпынкі на станцыях Буда-Кашалёўская, Жлобін, Рагачоў, Быхаў, Магілёў, Шклоў і Орша.
Кошт праезду ў плацкартным вагоне ад Гомеля да Віцебска складзе 10,96 рубля, а ў купэйным — 15,20 рубля.
Падрабязнасці аб раскладзе і кошту праезду можна даведацца праз мабільны дадатак «БЧ. Мой цягнік», на сайце pass.rw.by, а таксама па нумары 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: ru.depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[2] https://zviazda.by/be/tags/marshrut