Міжнародны тэатральны фестываль-конкурс «Тэатральная вясна» пройдзе ў Магілёве 25 верасня, піша [1] БЕЛТА са спасылкай на Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
У конкурсе прымуць удзел каля 40 салістаў і творчых калектываў з Магілёўскай і Віцебскай абласцей, Магілёва і Мінска. Прыедуць выканаўцы і са Смаленскай вобласці. Свае здольнасці канкурсанты прадэманструюць у трох намінацыях: драматычны тэатр, мастацкае слова і парны канферанс. Узрост удзельнікаў — ад 5 гадоў і старэйшыя.
Журы будзе ацэньваць паўнату і яркасць выступленняў, глыбіню раскрыцця тэм твораў, акцёрскае і выканальніцкае майстэрства, сцэнічнае маўленне, арыгінальнасць рэжысёрскай задумы і мастацкае афармленне: касцюмы, грым, дэкарацыі, святло і музычнае суправаджэнне.
Пасля конкурсных выступленняў адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Пройдзе фестываль-конкурс у канцэртнай зале «Магілёў».
Прэв’ю: obshe.net
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/mizhnarodny-festyval-konkurs-teatralnaja-vjasna-projdze-u-magileve-92006-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[3] https://zviazda.by/be/tags/teatr
[4] https://zviazda.by/be/tags/teatralnaya-vyasna