Здарэнне адбылося ўвечары 21 верасня, калі 56-гадовы мясцовы жыхар вяртаўся дадому. На падыходзе да свайго падворку мужчына сустрэў п’янага незнаёмага, які без тлумачэнняў ударыў яго па твары, пасля чаго адабраў кій і пачаў ім збіваць ўладальніка, паведамляе МУС [1].
У ведамстве распавялі, што пацярпелы з'яўляецца інвалідам, яму цяжка самастойна перасоўвацца. Але ён здолеў зайсці ў свой двор.
Тое, што адбывалася, убачыла яго састарэлая маці, якая адразу ж выйшла з хаты. У адказ на просьбу супакоіцца невядомы ўзяў кій і ўдарыў старую. Пасля гэтага ён уцёк, а пацярпелыя выклікалі міліцыю.
Па прыкметах яго знайшлі непадалёк ад месца здарэння. Гэта быў 33-гадовы жыхар Баранавічаў, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў.
Заведзена крымінальная справа.
Прэв’ю: kaluga24.tv
Спасылкі
[1] https://mvd.gov.by/ru/news/7419
[2] https://zviazda.by/be/tags/baranavichy
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne