Урокi палiтычнай гiсторыi для кожнай з краiн на постсавецкай прасторы знаходзяць сваё ўласнае значэнне. Iмкнучыся паспяхова вырашаць галоўныя, стратэгiчныя задачы па будаўнiцтве суверэнных, незалежных дзяржаў, сцвярджаючы iдэалы добрасуседства i мiрнага суiснавання, кожная з цэнтральнаазiяцкiх краiн праходзiць свой шлях выпрабаванняў i стваральных пераўтварэнняў. Прыкладам паспяховага
эвалюцыйнага развiцця з'яўляецца Рэспублiка Узбекiстан, дзе шырокамаштабныя меры палiтычнай i эканамiчнай мадэрнiзацыi дазволiлi выбудаваць новую краiну, дзе дэмакратычныя пераўтварэннi набылi незваротны характар. Эвалюцыя такога характару дарагога варта. На постсавецкай прасторы цана яе ўдвая вялiкая.
Сакрэт паспяховай, стваральнай работы ў галiне дзяржаўнага будаўнiцтва, будаўнiцтва краiны ў цэлым заключаецца ў выразным асэнсаваннi руху, паступальных крокаў па рэалiзацыi сваёй уласнай стратэгii. Узбекiстан, уважлiва ўглядаючыся ў сусветныя трэнды, развiццё дзяржавы i грамадства вызначае згодна з уласнымi iдэаламi суверэнiтэту, пры гэтым выкарыстоўвае традыцыi глыбока гiстарычныя, якiя выходзяць з вопыту жыцця ўласнага народа. Прэзiдэнт Шаўкат Мiрзiёеў i на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 29-й гадавiне незалежнасцi Рэспублiкi Узбекiстан, паўтарыў устойлiвы выраз продкаў-джадыдаў: «Свабоду нiхто не падорыць, за яе трэба змагацца!» Менавiта ў гэтай урачыстай прамове кiраўнiк Узбекiстана адзначыў: «Сёння ва ўсiм свеце, кажучы пра нашу краiну, усё часцей выкарыстоўваюць выраз «новы Узбекiстан». Гэта — прызнанне таго, што за мiнулыя гады мы выйшлi на зусiм новы этап развiцця i дасягнулi на гэтым шляху значных поспехаў.
У сувязi з гэтым можна сказаць, што сёння, калi ў поўную сiлу рэалiзуецца магутны патэнцыял нашага народа, ва Узбекiстане закладваецца падмурак новай эпохi Адраджэння — трэцяга Рэнесансу. Бо сённяшнi Узбекiстан — гэта не ўчарашнi Узбекiстан. I наш народ — ужо не той, якiм быў учора.
Калi мы ацэньваем нялёгкi, але разам з тым слаўны шлях, пройдзены за гады незалежнасцi, наша ўпэўненасць у будучынi, ва ўласных сiлах i магчымасцях яшчэ больш узрастае. Вырашальным фактарам гэтага з'яўляюцца рэформы ва ўсiх сферах i галiнах, якiя ажыццяўляюцца на аснове Стратэгii дзеянняў па развiццi Узбекiстана.
У нашым жыццi ўсё больш трывала сцвярджаецца мабiлiзуючая iдэя «Ад нацыянальнага адраджэння — да нацыянальнага прагрэсу». Менавiта на гэтай аснове мы робiм важныя крокi для карэннага паляпшэння жыцця народа, забеспячэння правоў i свабод чалавека, вяршэнства закона i сацыяльнай справядлiвасцi, iнавацыйнага развiцця.
Шырокая грамадскасць, сам наш народ становiцца iнiцыятарам i стваральнiкам усiх пазiтыўных змен. Грамадзяне нашай краiны, дзе б яны нi былi, адчуваюць, што знаходзяцца пад абаронай дзяржавы; сiлу закона i справядлiвасцi.
Сёння становiцца ўсё больш вiдавочна, што новая сiстэма, сфармiраваная ва Узбекiстане, цалкам апраўдвае сябе ў цяперашняй трывожнай сiтуацыi, калi ў свеце нарастаюць розныя выклiкi i пагрозы, сутыкненнi iнтарэсаў».
Прадстаўляючы ўчора Рэспублiку Узбекiстан на 75-й сесii Генеральнай Асамблеi ААН, кiраўнiк краiны ўнёс на разгляд сусветнай грамадскасцi цэлы шэраг iнiцыятыў i заяў ад сваёй дзяржавы. У iх лiку — распрацоўка i прыняцце мiжнароднага кодэкса аб добраахвотных абавязацельствах дзяржаў у перыяд пандэмii; падтрымка i прасоўванне Канвенцыi ААН аб правах моладзi; стварэнне новага фармату мiжнароднага супрацоўнiцтва па Афганiстане (стварыць пры ААН пастаянна дзеючы камiтэт); вызначэнне пытання лiквiдацыi галечы i барацьбы з беднасцю ў якасцi адной з асноўных тэм маючай адбыцца сесii Генеральнай Асамблеi ААН, а таксама правядзенне Глабальнага самiту па гэтых пытаннях; прыняцце спецыяльнай рэзалюцыi Генасамблеi ААН аб аб'яўленнi рэгiёна Прыаралля зонай экалагiчных iнавацый i тэхналогiй; заснаванне Мiжнароднага дня аховы i аднаўлення экалагiчных сiстэм; заснаванне пад эгiдай ААН Рэгiянальнага цэнтра па развiццi транспартна-камунiкацыйнай узаемазвязанасцi; правядзенне ў Ташкенце мiжнароднай канферэнцыi, прысвечанай 10-годдзю Сумеснага плана дзеянняў краiн Цэнтральнай Азii па рэалiзацыi контртэрарыстычнай стратэгii; правядзенне сумесна з ЮНЕСКА ў Хiве ў 2021 годзе Мiжнароднага форуму «Цэнтральная Азiя на скрыжаваннi сусветных цывiлiзацый»; прыняцце спецыяльнай рэзалюцыi Генеральнай Асамблеi ААН аб павышэннi ролi парламентаў у дасягненнi Мэт устойлiвага развiцця i забеспячэннi правоў чалавека; падтрымка прапановы Генеральнага сакратара ААН А. Гутэрыша аб склiканнi ў 2021 годзе самiту па харчовых сiстэмах; падтрымка мiжнародных iнiцыятыў па шырокiм допуску да вынiкаў распрацовак неабходных лекаў i вакцын супраць каранавiруса.
Разумеючы, што кожная з прапанаваных iнiцыятыў глыбока асэнсаваная, усведамляючы, што ўсе ўзбекскiя iнiцыятывы i заявы спалучаныя не толькi з унутранай жыццядзейнасцю самой дзяржавы, але выкладзеныя з улiкам iх значнасцi для ўсяго цэнтральнаазiяцкага рэгiёна, звернемся да больш падрабязнага разгляду хоць бы дзвюх з агульнага лiку. Тэма Канвенцыi ААН аб правах моладзi прагучала з вуснаў Шаўката Мiрзiёева яшчэ ў вераснi 2017 года на 72-й сесii Генеральнай Асамблеi ААН. Узбекiстан за гэты адрэзак часу правёў вялiкую работу ў гэтым кiрунку. У рамках «дарожнай карты» супрацоўнiцтва краiны з ААН быў распрацаваны асобны план. Сёлета прайшоў лiтаральна грандыёзны Самаркандскi форум па правах чалавека «Моладзь дня — 2020: Глабальная салiдарнасць, устойлiвае развiццё i правы чалавека». Тады i быў абмеркаваны праект Канвенцыi аб правах моладзi. Варта адзначыць, што Узбекiстан на практыцы пацвердзiў права краiны на пастаноўку пытанняў у такiм ключы. У дзяржаве рэалiзуюцца пяць важных iнiцыятыў, якiя ўключаюць у сябе задачы шырокага прыцягнення моладзi да культуры, мастацтва, фiзiчнага выхавання i спорту, павышэння яе дасведчанасцi ў iнфармацыйных тэхналогiях, прапаганды чытання кнiг сярод моладзi, забеспячэння занятасцi жанчын. Створана Агенцтва па справах моладзi, задачамi якога з'яўляюцца ў тым лiку шырокае прыцягненне моладзi да малога бiзнесу i прыватнага прадпрымальнiцтва, стварэнне дадатковых умоў для трывалага асваення ёю сучасных прафесiй i навыкаў лiчбавай эканомiкi, аказанне садзейнiчання працэсам яе працаўладкавання. Рэалiзуецца Праграма дадатковых мер па далейшым развiццi дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi ў Рэспублiцы Узбекiстан. З 2017 года ажыццяўляецца дзейнасць Сусветнай асацыяцыi моладзi Узбекiстана. Галоўная мэта Асацыяцыi — падтрымка i абарона iнтарэсаў маладых людзей, якiя навучаюцца i працуюць за мяжой. Сёння члены Сусветнай асацыяцыi моладзi Узбекiстана прадстаўлены ў 13 краiнах.
Пытаннi выжывання ў сённяшнiм свеце наўпрост звязаныя з тым, як мы выстаiм перад выпрабаваннем пандэмiяй. Узбекiстан прапануе неадкладна распрацаваць мiжнародны кодэкс добраахвотных абавязацельстваў дзяржаў у перыяд пандэмii i заняцца яго прасоўваннем. Шаўкат Мiрзiёеў заклiкае пачуць словы Генеральнага сакратара ААН Антонiа Гутэрыша пра тое, што сёння «гаворка iдзе не пра вакцыну для нейкай адной з краiн, аднаго рэгiёна цi часткi свету, а пра недарагiя, бяспечныя i надзейныя лекi, доступ да якiх будзе ў кожнага, дзе б ён нi знаходзiўся». Выступаючы на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 29-й гадавiне незалежнасцi Узбекiстана, Шаўкат Мiрзiёеў адзначыў:
«...За апошнiя шэсць месяцаў мы правялi беспрэцэдэнтную работу па барацьбе з гэтым небяспечным захворваннем. У прыватнасцi, здадзена ў эксплуатацыю шмат новых бальнiц i каранцiнных зон. Набыта вялiкая колькасць дадатковага медыцынскага абсталявання i машын хуткай дапамогi.
З улiкам перадавой замежнай практыкi i нашага ўласнага досведу ўдасканальваюцца методыкi лячэння. У цэнтры нашай увагi пастаянна знаходзiцца пытанне годнага стымулявання самаадданай працы медыцынскiх работнiкаў, якiя стойка днём i ноччу змагаюцца супраць каранавiруса. У вынiку ўсёй гэтай работы тысячы хворых выздараўлiваюць i вяртаюцца ў свае сем'i.
Мы зрабiлi вельмi шмат для вяртання i падтрымкi нашых суайчыннiкаў, якiя выехалi за мяжу на работу i вучобу, але апынулiся ў цяжкiм становiшчы з-за пандэмii. I гэтая работа працягваецца...» Ва Узбекiстане перакананыя, што нават адной вакцынай не вырашыш праблему, усiм краiнам свету неабходна глабальная салiдарнасць. I ў гэтай цэнтральнаазiяцкай краiне робiцца ўсё магчымае, каб пазбегнуць сацыяльна-эканамiчнага i гуманiтарнага крызiсу. Тут разумеюць, што «здароўе — гэта не прадмет раскошы, а неабходнасць i чалавечае права» (кажучы словамi кiраўнiка СААЗ Т. Гебрэесуса). Няма такога паняцця, як нацыянальнае рашэнне глабальнага крызiсу, як i тое, што «немагчыма зрабiць прышчэпку нацыянальнай эканомiцы ад глабальнай эканамiчнай катастрофы» ў сучасных умовах гандлёвых адносiн. Выступаючы на 75-й сесii, Шаўкат Мiрзiёеў адзначыў:
«...Пры гэтым адной з умоў i адначасова адным з найбольш важных пытанняў на сёння з'яўляецца тое, як хутка краiны з нiзкiмi даходамi змогуць аднавiцца пасля пандэмii. На думку экспертаў, калi ўдасца паспяхова распаўсюдзiць вакцыну ад каранавiруса ва ўсiм свеце на працягу наступных 18 месяцаў, то вяртанне да дакрызiснага ўзроўню чакаецца праз адзiн або два гады.
Аб'яднанне магчымасцяў усiх краiн, iнавацыйных i дасведчаных навукоўцаў з усiх адпаведных галiн ва ўнiкальным духу супрацоўнiцтва дазволiць максiмальна ўзмацнiць узаемадапаўняльнасць усiх запушчаных iнiцыятыў i паскорыць распрацоўку такiх неабходных свету лекаў i вакцын ад каранавiруса.
Таму Узбекiстан выступае ў падтрымку мiжнароднага супрацоўнiцтва i рэалiзацыi iнiцыятыў па шырокiм доступе да вынiкаў распрацовак неабходных лекаў i вакцын супраць каранавiруса».
У лiку экалагiчных iнiцыятыў, прапанаваных Прэзiдэнтам Узбекiстана да разгляду на прэстыжным сусветным форуме, — i шэраг iншых актуалiй, звязаных перш за ўсё з жыццядзейнасцю ў цэнтральнаазiяцкiм рэгiёне. Рэспублiка Узбекiстан паслядоўна выбудоўвае мадэль суверэннай дзяржавы, якая iмкнецца да паспяховага вырашэння многiх праблем.
Алесь КАРЛЮКЕВIЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ales-karlyukevich
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan