Ля берагоў Тасманіі загінулі каля 380 чорных дэльфінаў-грындаў, якія выкінуліся на бераг. Гэта самы маштабны падобны інцыдэнт у гісторыі Аўстраліі. На працягу некалькіх дзён на бераг выкінуліся 470 асобін, паведамляе ВВС [1].
Да серады ўдалося вывесці ў глыбокую ваду 50 дэльфінаў, зараз ратавальнікі спрабуюць дапамагчы яшчэ каля 30 грындам. «Яны ўсё яшчэ жывыя і знаходзяцца ў вадзе, мы спадзяемся іх выратаваць. Але час ідзе — і яны стамляюцца ўсё больш, — кажа прадстаўнік тасманскіх уладаў Нік Дэка. — Нас вельмі засмучае, што колькасць жывёл, якія апынуліся ў небяспецы, а тым больш загінулых, расце».
Ён дадаў, што цяпер ратавальнікі паспрабуюць як мага хутчэй ачысціць бераг ад парэшткаў дэльфінаў, якія знаходзяцца на беразе.
Прэв’ю: inokean.ru
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-54249294
[2] https://zviazda.by/be/tags/australiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/delfiny