У Мінску затрыманы 25-гадовы мясцовы жыхар па падазрэнні ў злачынстве супраць уласнасці, паведамляе МУС [1].
Малады чалавек знайшоў чужую банкаўскую картку ў падземным пераходзе на выхадзе з адной са станцый метро. Картка была бескантактавай, з магчымасцю неабмежаванай колькасці плацяжоў. Мінчанін карыстаўся знаходкай на працягу двух тыдняў, у выніку чаго яе ўладальнік пазбавіўся звыш за 17 тысяч рублёў.
Грошы былі выдаткаваныя на цацкі для дзіцяці, ўпрыгажэнні, туалетную ваду і паход жонкі ў салон прыгажосці.
Распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal