У мінулыя выхадныя ў сталіцы другі раз запар адбыліся восеньскія кірмашы. У кожным раёне Мінска і яго мікрараёнах клапатлівыя фермеры, дзяржаўныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і працавітыя вяскоўцы-саматужнікі прывозілі і прадавалі лішкі ўраджаю, атрыманага на палетках, сотках, агародах і прысядзібных участках, у садах і гадавальніках, на ягадных плантацыях. Чым адметныя былі гэтыя гаманкія і шматлюдныя кірмашы? У першую чаргу тым, што яны супалі з часам, які спрадвеку ў нас называлі Багачом, — старажытным святам услаўлення ўраджаю і працы хлебаробаў.
Правядзенне восеньскіх кірмашоў на пляцоўцы каля спартыўнага комплексу «Чыжоўка-Арэна» — акцыя параўнальна новая, але яна ўжо прыжылася і палюбілася сталічным жыхарам, можна сказаць, стала традыцыяй.Да таго ж гэта самы вялікі з усіх сезоных кірмашоў. Нездарма чарговы раз я выправіўся здымаць менавіта ў мінскую Чыжоўку. А восеньскі кірмашовы сезон тут будзе працягвацца да апошніх выхадных кастрычніка.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/gandal
[4] https://zviazda.by/be/tags/fota-na-trynaccatuyu-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/kirmash