У Магілёве следчыя шукаюць абставіны смяротнага траўмавання рабочай. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў Следчы камітэт.
Сёння днём на адным з прамысловых прадпрыемстваў Магілёва 55-гадовая жанчына падчас працы на аўтаматызаваным намотчыку па вытворчасці поліэфірных матэрыялаў атрымала смяротную траўму.
«Проста цяпер следчыя сумесна з супрацоўнікамі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы праводзяць агляд месца здарэння. Устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння», — гаворыцца ў паведамленні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[2] https://zviazda.by/be/tags/pradpryemstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc