Гродзенскімі мытнікамі выяўлена спроба незаконнага ўвозу на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнга саюза 100 кг сыру, схаванага сярод сантэхнічнай арматуры і іншых прамысловых тавараў, паведамляецца [1] на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле прадстаўленых кіроўцам дакументаў, у транспартным сродку, які рухаўся праз пункт пропуску «Бераставіца», перамяшчаліся фітынгі, трубы і сантэхнічная арматура. Разам з тым, пры правядзенні мытнага дагляду ў грузавым адсеку вялікагруза выяўлена 100 кг сыру, схаванага ў скрынках сярод прамысловых тавараў.
Пры перамяшчэнні праз мяжу прадукцыя жывёльнага паходжання падлягае ветэрынарнаму кантролю. Павінны выконвацца асаблівыя ўмовы захоўвання і перамяшчэння прадукцыі, у тым ліку тэмпературны рэжым, павінен быць прадастаўлены ветэрынарны сертыфікат.
Звесткі пра сыры ў дакументах, як і ветэрынарны сертыфікат на яго, у кіроўцы адсутнічалі. Не былі выкананыя асаблівыя ўмовы перавозкі малочных прадуктаў.
Транспартны сродак з таварам вернута на сумежную тэрыторыю.
Па выяўленым факце распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.3 арт.14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае штраф у памеры да 30% ад кошту тавару, які перавозілі незаконна.
Спасылкі
[1] https://www.customs.gov.by/ru/news1-ru/view/100-kg-syra-peremeschalos-iz-polshi-na-territoriju-eaes-v-partii-tovara-santexnicheskaja-armatura-i-truby-15920-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mytnya
[3] https://zviazda.by/be/tags/tavar
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-mytny-kamitet