21 верасня ў 12.36 выратавальнікам паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні каля вёскі Запожанкі Лёзненскага раёна, гаворыцца [1] на сайце МНС.
Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, высветлілася, што аўтамабіль Audi сутыкнуўся з трактарам, у выніку чаго ў салоне легкавушкі апынуўся заціснуты кіроўца. Ратавальнікі пры дапамозе адмысловай прылады дэблакавалі пацярпелага і перадалі медыкам. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яго даставілі ў бальніцу. Кіроўца трактара не пацярпеў.
Фота: МНС
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/323281/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz