Кірыл Альшэўскі сышоў з пасады галоўнага трэнера футбалістаў барысаўскага БАТЭ. Кантракт спынены па пагадненні бакоў. Такая інфармацыя размешчана [1] на афіцыйным сайце БАТЭ.
З сённяшняга дня галоўным трэнерам барысаўскага клуба стаў 45-гадовы спецыяліст Аляксандр Лісоўскі, які працуе ў БАТЭ з кастрычніка 2013 года. Ён уваходзіў у трэнерскі штаб былых настаўнікаў барысаўчан Аляксандра Ярмаковіча, Аляксея Багі і Кірыла Альшэўскага, які ўзначаліў каманду ў студзені 2020 года.
Прэв’ю: fcbate.by
Спасылкі
[1] https://fcbate.by/ru/infocenter/club-news/id12752
[2] https://zviazda.by/be/tags/bate
[3] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[4] https://zviazda.by/be/tags/trener