ДТЗ адбылося ўвечары ў нядзелю, паведамляе ДАІ [1].
Нявысветлены кіроўца на 3-м кіламетры аўтадарогі Н-481 Ляскавічы-Дастоева-Моладава-Бусса паблізу вёскі Ляхавічы Іванаўскага раёна наехаў на 39-гадовага жыхара. Мяркуецца, што ён ляжаў на праезнай частцы дарогі на паласе руху аўтамабіля.
Мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў рэанімацыю бальніцы, дзе памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.
Кіроўца пакінуў пацярпелага на праезнай частцы і ўцёк. Яго шукаюць..
Спасылкі
[1] https://vk.com/brestgai?w=wall-89516108_20439
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/ivanauski-rayon