З 21 па 25 верасня пад кіраўніцтвам начальніка сувязі Узброеных Сіл - начальніка ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёра Алега Мішчанкі праводзіцца аператыўна-спецыяльнае вучэнне войскаў сувязі Узброеных Сіл. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны [1].
У вучэннях будуць задзейнічаны злучэнні, воінскія часці і падраздзяленні сувязі цэнтральных органаў ваеннага кіравання, ВПС і войскаў СПА, сіл спецыяльных аперацый, злучэнняў і вайсковых часцей транспартных войскаў, сілы і сродкі забеспячэння правядзення вучэння, а таксама афіцэры кіравання органаў сувязі ўсіх звёнаў кіравання.
Спасылкі
[1] https://t.me/modmilby
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony
[3] https://zviazda.by/be/tags/vuchenni