Авіякампанія «Аэрафлот — расійскія авіялініі» пацвердзіла аднаўленне рэйсаў з Масквы ў Мінск з 26 верасня. Афіцыйная інфармацыя пра гэта размешчана [1] на сайце перавозчыка.
«Рэйсы ў Беларусь SU1842 Масква — Мінск і SU1843 Мінск — Масква будуць працаваць адзін раз у тыдзень па суботах, пачынаючы з 26 верасня», — гаворыцца ў паведамленні.
Авіякампанія адзначае, што па меры аднаўлення міжнародных паветраных зносін частата выканання рэйсаў можа мяняцца.
Прэв’ю: moika78.ru
Спасылкі
[1] https://www.aeroflot.ru/ru-ru/news/61840?_ga=2.77551509.1454911872.1600752497-1062629196.1600752497
[2] https://zviazda.by/be/tags/aeraflot