Сёння пачынаецца другi этап сумесных беларуска-расiйскiх вучэнняў «Славянскае братэрства — 2020». У прэс-службе Мiнiстэрства абароны расказалi аб тым, як ён будзе праходзiць.
Практычныя дзеяннi войскаў будуць скiраваны на вядзенне сумесных дзеянняў для захавання ваеннай бяспекi дзяржавы. У вучэннях будуць удзельнiчаць вайскоўцы Заходняга аператыўнага камандавання, сiл спецыяльных аперацый Узброеных Сiл, Ваенна-паветраных сiл i войскаў процiпаветранай абароны, ракетных войскаў i артылерыi, а таксама падраздзяленнi двух злучэнняў паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сiл Расii. Агулам будзе задзейнiчана каля шасці тысяч вайскоўцаў, звыш 500 адзiнак баявой тэхнiкi. Пры гэтым ад Узброеных Сiл Расiйскай Федэрацыi — каля 1000 чалавек i да 100 адзiнак баявой тэхнiкi.
— Сумесныя вучэннi «Славянскае братэрства — 2020» маюць абарончы характар i накiраваны на адпрацоўку сумесных дзеянняў груповак войскаў у адпаведнасцi з iснуючымi дамоўленасцямi Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi, а таксама далейшае ўмацаванне i развiццё iнтэграцыйных працэсаў у рамках умацавання абараназдольнасцi Саюзнай дзяржавы, — адзначылi ў Мiнабароны.
Кiраваць вучэннямi будзе намеснiк мiнiстра абароны Рэспублiкi Беларусь генерал-маёр Сяргей Патапенка.
Валяр'ян ШКЛЕННIК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-rasiyskiya-vuchenni