Удзельнiкi аўтапрабегу ўсклалi кветкi да Вечнага агню на плошчы Цырыманiялаў Брэсцкай крэпасцi, а потым хвiлiнай маўчання ўшанавалi памяць абаронцаў Айчыны, якiя ў гады вайны адстойвалi наша права на мiрнае i спакойнае жыццё.
У мiнулую пятнiцу ў Брэсце адбыўся аўтапрабег пад назвай «Мы — за мiр». На машыны селi ветэраны вайны i працы, прадстаўнiкi працоўных калектываў, маладыя i дарослыя людзi. У аўтапрабегу паўдзельнiчаў намеснiк старшынi гарвыканкама Вiталь ШЧЭРБА. Месцам для старту стала пляцоўка Брэсцкага абласнога цэнтра алiмпiйскага рэзерву па гульнявых вiдах спорту «Вiкторыя». Адсюль дзве сотнi машын накiравалiся ў шлях, якi ўдзельнiкi маршу прысвяцiлi абаронцам Радзiмы i мiру ў нашай краiне. Яны праехалi па вулiцах Гродзенскай, Маскоўскай, праспекце Машэрава, далей павярнулi на Ленiна да Заходняга абходу i фiнiшавалi ў Брэсцкай крэпасцi.
Святлана ЯСКЕВIЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/autaprabeg