Сёння падчас патрулявання сталічных вуліц супрацоўнікі Цэнтральнагааддзела Дэпартамента аховы МУС атрымалі паведамленне: «У адным з шматпавярховікаў на Смаргоўскім тракце дзяўчына спрабуе пакончыць з сабою», гаворыцца [1] ў Telegram-акаўнце МУС Беларусі.
Праваахоўнікі неадкладна выбылі да месца здарэння. За балконнай агароджай на 20-м паверсе жылога шматпавярховіка стаяла напалоханая дзяўчына.
«Яна была разгубленая, вельмі моцна плакала і не хацела жыць. Мы сталі з ёй размаўляць, пытацца, што здарылася і чым можам дапамагчы ... Увогуле, стараліся адцягнуць. Падчас гутаркі нам з напарнікам атрымалася яе схапіць, перамясціць за парэнчы балкона і тым самым выратаваць ад неабдуманага ўчынку!» — падзяліўся міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Аляксандр Кавалевіч.
Шаснаццацігадовая дзяўчына была перададзена медыкам.
Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай таго, што здарылася, стаў канфлікт дзяўчыны з бацькамі.
Прэв’ю: keytown.me
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/suicyd-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/padletki
[4] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dapamoga