20 верасня ў пункце пропуску Брузгі гродзенскія пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь аэразольны пісталет і 8 патронаў да яго. Інфармацыя размешчана [1] на сайце Дзяржпагранкамітэта.
Пагранічны нарад пры правядзенні агляду знайшоў у салоне аўтамабіля аэразольныя пісталет маркі «Прэм’ер-4» і патроны. Мужчына растлумачыў, што не ведаў аб неабходнасці іх дэкларавання.
Пісталет з патронамі перададзены супрацоўнікам мытні для правядзення экспертызы.
Спасылкі
[1] https://gpk.gov.by/news/gpk/77104/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pistalet
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhpagrankamitet