У Беларусі алічбаваныя ўсе лясы, паведаміў міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа у эфіры тэлеканала СТБ [1].
«Сёння ўсе лясы алічбаваныя. Усталёўваючы дадатак на смартфон, знаходзячыся ў лесе, чалавек выразна разумее: дзе ён знаходзіцца, колькі гадоў гэтаму лесу, што за склад у яго, якія тыпы і ўмовы месца вырастання», — адзначыў Віталь Дрожжа.
Ён зазначыў, што ставіцца задача ў бліжэйшы час пакрыць усю тэрыторыю лясоў наглядальнымі вышкамі, дзе будуць устаноўлены камеры відэаназірання з інфрачырвонымі датчыкамі, якія будуць фіксаваць крыніцу цяпла. Гэта дазволіць больш аператыўна прадухіляць пажары.
Прэв’ю: zorika.by
Спасылкі
[1] http://www.ctv.by/ministr-lesnogo-hozyaystva-stavim-zadachu-pokryt-vsyu-territoriyu-nablyudatelnymi-vyshkami
[2] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas