Аб’ём інвестыцый перавышае 1,3 млн. долараў.
Старажытны горад Лоулань ў Сіньцзяне некалі быў сведкам росквіту старажытнага Шаўковага шляху, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Аднак вецер і пясок з высмаглага салёнага возера Лабнор з цягам часуразбурылі гэтае вядомае паселішча. У мінулым годзе работнікі па абароне культурных каштоўнасцяў падчас інспекцыі выявілі, што некаторыя архітэктурныя аб’екты ў старажытным горадзе Лоўлане, у тым ліку пагада, у рознай ступені разбурыліся, у асобных месцах з’явіліся расколіны, падрэзы і адтуліны.
Каб захаваць тыя нешматлікія архітэктурныя руіны, , што засталіся, сёлета ў чэрвені пачалася праца па аднаўленні і ўмацаванню мясцовых помнікаў. Агульны аб’ём інвестыцый у гэты праект склаў 9,42 мільёна юаняў (1,37 млн. долараў).
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya