Большая частка крэдыту ў $500 млн, які Беларусь атрымае па лініі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР), пойдзе на пагашэнне доўгу ў $330 млн перад расійскім «Газпрамам», заявіў кіраўнік Мінфіна Расіі Антон Сілуанаў у інтэрв’ю праграме «Масква. Крэмль. Пуцін» на тэлеканале «Расія-1», піша [1] БЕЛТА.
«Запазычанасць Беларусі перад „Газпрамам“ складае крыху менш за $330 млн. І аб’ём крэдыту, які мы абмяркоўваем з Еўразійскага фонду, складае $500 млн», — сказаў Антон Сілуанаў, адказваючы на пытанне, ці пойдзе большая частка сумы крэдыту на пагашэнне доўгу перад «Газпрамам».
Беларусь з’яўляецца надзейным пазычальнікам Расіі, выпадкаў парушэння тэрмінаў вяртання пазык з яе боку пакуль не было, заявіў кіраўнік Мінфіна. «Мы лічым, што гэта вельмі добры пазычальнік», — сказаў ён.
Раней Антон Сілуанаў паведаміў журналістам, што Расія прадаставіць Беларусі крэдыт у два этапы — $1 млрд у 2020 годзе і яшчэ $500 млн у 2021-м. пры гэтым у 2020 годзе палова крэдыту ($500 млн) будзе прадастаўлена па лініі ЕФСР, а другая палова — пры дапамозе міждзяржкрэдыту. Таксама ён нагадаў, што для прадастаўлення міждзяржаўнага крэдыту РФ патрэбныя заканадаўчыя папраўкі. І як толькі яны будуць прынятыя, пачнецца праца па прадастаўленні міждзяржкрэдыту.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/bolshaja-chast-kredita-belarusi-ot-efsr-pojdet-na-dolg-pered-gazpromom-minfin-rf-407493-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kredyt
[5] https://zviazda.by/be/tags/gazprom
[6] https://zviazda.by/be/tags/euraziyski-fond-stabilizacyi-i-razviccya