Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Наша краіна заўсёды славілася сваімі прыроднымі багаццямі, і асаблівае месца сярод іх займае беларускі лес. Гэта значны і экалагічны рэсурс, каштоўная спадчына, якую мы павінны захаваць і перадаць нашчадкам, — адзначаецца ў віншаванні. — У Беларусі ўжываюцца перадавыя тэхналогіі стварэння, аднаўлення, аховы і абароны лясоў. Лічбавыя распрацоўкі ўліку драўніны забяспечваюць эфектыўны кантроль за яе перамяшчэннем і выкарыстаннем. Гэта дазваляе выпускаць на сучасных мадэрнізаваных прадпрыемствах сферы канкурэнтаздольную і якасную прадукцыю, геаграфія экспарту якой ахоплівае больш за 60 краін свету».
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, галіна дынамічна развіваецца, будуюцца новыя вытворчасці, ствараюцца працоўныя месцы, у асноўным у невялікіх гарадах і сельскай мясцовасці.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што і ў далейшым амаль 70 тыс. работнікаў ляснога комплексу і дрэваапрацоўчай прамысловасці зробяць усё, каб Беларусь заставалася такой жа паспяховай, цудоўнай і зялёнай краінай.
Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, прафесійных перамог і дабрабыту.
Прэв’ю: priroda.su
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/pozdravlenie-rabotnikam-lesnogo-xozjajstva-i-derevoobrabatyvajuschej-promyshlennosti-24547/
[2] https://zviazda.by/be/tags/les
[3] https://zviazda.by/be/tags/drevaapracouchaya-pramyslovasc