За ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве сёння ў Мінску затрыманыя больш за 10 чалавек, паведаміла БЕЛТА [1] афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.
«Па стане на дадзены момант затрыманыя больш за 10 чалавек. Супрацоўнікі міліцыі перад затрыманнем папярэдзілі сабраных аб тым, што мерапрыемства несанкцыянаванае, і папрасілі іх разысціся. На што натоўп грамадзян не адрэагаваў, затым адбыліся затрыманні. Усе затрыманыя дастаўляюцца ў тэрытарыяльныя РУУС для далейшага разбору», - распавяла Наталля Ганусевіч.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/bolee-10-chelovek-zaderzhany-19-sentjabrja-za-uchastie-v-nesanktsionirovannom-meroprijatii-v-minske-407450-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus