Пастановай Саўміна № 536 віцэ-прэм’ер Юрый Назараў упаўнаважаны на перамовы па праекце пагаднення паміж урадамі Беларусі і Казахстана па пастаўках нафты і нафтапрадуктаў. Пастанова апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале [1].
«Савет Міністраў пастанаўляе ўпаўнаважыць намесніка прэм’ер-міністра Юрыя Назарава на правядзенне перамоў па праекце пагаднення паміж урадамі Беларусі і Казахстана аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама на падпісанне гэтага пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта», - сказана ў дакуменце.
Прэв’ю: teknoblog.ru
Спасылкі
[1] http://pravo.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[4] https://zviazda.by/be/tags/nafta