Мужчыну, які здзейсніў [1] самаспаленне ў Смалявічах, сёння перавезлі ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства [2] аховы здароўя.
Рэспубліканскі кансіліум спецыялістаў, які ўчора ўвечары адбыўся ў Смалявічах, прыняў рашэнне, што ўрачы ў Смалявічах аказалі ўсю магчымую дапамогу пацярпеламу.
Было прынята рашэнне — пры стабілізацыі стану мужчыны здзейсніць шпіталізацыю ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр. Спецыялісты бальніцы ў Смалявічах зрабілі ўсё, каб пацярпелы перанёс транспарціроўку. Цяпер мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі цэнтра ў Мінску.
Стан яго вельмі цяжкі.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200918/1600433248-u-smalyavichah-padpaliu-syabe-myascovy-zhyhar
[2] https://t.me/minzdravbelarus/1201
[3] https://zviazda.by/be/tags/smalyavichy